navimann (navimann) wrote,
navimann
navimann

Самалілэнд. 7000 шиллингов за доллар

Сделаю частичный репост, касающийся денег. Аолностью можее посмотреть по ссылке

Оригинал взят у svby в Самалілэнд

Дзяржава Самалі распалася ў выніку грамадзянскай вайны ў 1991 годзе. Зараз на яе тэрыторыі існуе некалькі непрызнаных дзяржаўных утварэнняў. На поўначы Самалі знаходзіцца Самалілэнд. Хаця ні адна краіна свету не прызнала Самалілэнд, ён мае ўсе прыкметы паўнацэннай дзяржавы. У адрозненні ад астатняй часткі Самалі, вайны і росквіту бандытызму тут няма, палітычны рэжым стабільны.








Візу Самалілэнда я рабіў загадзя праз гатэль Oriental (www.orientalhotelhargeisa.com), які знаходзіцца ў сталіцы. Я выслаў ім 50 USD праз Western Union і копію апошняй старонкі пашпарту, а яны скінулі мне на электронную пошту скан маёй візы. Калі пераходзіў мяжу, я паказаў памежнікам раздрукаваную копію візы і заплаціў 31 USD за ўезд. З Джыбуці да Харгейсы (сталіца Самалілэнда) дабіраўся на маршрутным таксі. Праезд на ім каштуе 6000 DFr (~33 USD). Але з мяне з-за таго, што я белы, садралі за праезд 11000 DFr (~61 USD). Маршрутка ехала ўсю ноч. Так як добрай дарогі там няма, машыну моцна гайдала, таму заснуць было немагчыма.





Дарога з Джыбуці да Харгейсы








Пашпарт Самалілэнда не прызнаецца за мяжой. Пагэтаму для выезда за мяжу грамадзяне Самалілэнда выкарыстоўваюць пашпарт Самалі.



Пасяліўся я ў гатэлі Oriental. Начлег каштаваў 15 USD. Гатэль знаходзіцца каля мячэці, таму кожную раніцу я прачынаўся пад гучны і працяглы "Аллах акбар".





Рэстаран у гатэлі Oriental







Рынак




Самалілэнд лічыцца адносна бяспечным месцам, асабліва ў параўнанні з астатняй часткай Самалі. Замежнікаў забівалі тут апошні раз гадоў дзесяць назад, але, нягледзячы на гэта, белых вельмі мала, за тры з паловай дні я бачыў толькі аднога белага мужчыну ў рэстаране гатэля Oriental. Хоць турыстычны паток і невялікі, у Самалілэндзе ёсць міністэрства турызму і некалькі турыстычных фірмаў. На захадзе краіны замежнікам перамяшчацца можна абсалютна свабодна, а калі ехаць з Харгейсы ў Берберу неабходна мець перміт, інакш развярнуць назад на блокпосце. Па ўсходняй частцы Самалілэнда дазваляецца ездзіць толькі з аховай, так як там неспакойныя раёны з-за блізкасці мяжы з Пунтлендам.








У Самалілэндзе ёсць свая нацыянальная валюта, якая называецца самалілэндскі шылінг (1 USD = 7000 SISh). Карыстацца іхнімі грашыма цяжка, так як яны даўно абясцэніліся, а купюр большай вартасці дзяржава не надрукавала. У абменніку я памяняў 10 долараў на 70000 шылінгаў. Мне выдалі іх купюрамі вартасцю па 500 шылінгаў - пачка ледзь у кішэнь улезла. Па гэтай прычыне лепш разлічвацца амерыканскімі доларамі, якія прымаюць свабодна паўсюль у Самалілэндзе.






Абмен валюты каля гатэля Oriental. Грошы да такіх абменнікаў падвозяць на тачках-аднаколках.






Абменнік на вуліцы Незалежнасці



Нядаўна ў Харгейсе ўсталявалі першы банкамат, але ён пакуль абслугоўвае толькі мясцовыя банкаўскія карткі.






Каля абменнікаў няма ніякіх ахоўнікаў, так як ўзровень злачыннасці ў горадзе вельмі нізкі.



Многія крамы і ўстановы ўпрыгожаны яркімі малюнкамі, каб прыцягваць увагу.






Кнігарня і ксеракопія





Стаматалогія





Медычная дапамога





Кафетэрый у супермаркеце








Людзі ў Самалілэндзе больш адэкватныя, чым у суседніх Эфіопіі і Джыбуці, напэўна, таму што яшчэ не сапсаваныя турыстамі. Калі ў Эфіопіі не вяртаць рэшту і клянчыць грошы ў белага турыста агульнапрынятая практыка, дык тут гэтага няма. На вуліцы мінакі пастаянна лезуць з размовамі, але ў асноўным, каб пазнаёміцца і даведацца адкуль прыехаў. Хаця трапляюцца часам і забаўныя персанажы. Аднойчы на вуліцы малады хлопец спытаў, ці мусульманін я. Пачуўшы адмоўны адказ, ад здзіўлення ў яго аж мову заняло, а калі ён адышоў ад перажытага шоку, пачаў вельмі эмацыйна распытваць, як такое магло здарыцца. Каб хутчэй ад яго адчапіцца, я сказаў, што ён мяне не правільна зразумеў. На фатаграфаванне людзі часам рэагуюць нервова. Некалькі разоў, калі я здымаў помнікі на вуліцы, некаторыя мінакі перашкаджалі гэта рабіць.


Алкаголь у Самалілэндзе не прадаецца. Няма ніякіх забаўляльных устаноў. Рэстаранаў вельмі мала. Вечарам я заходзіў пару разоў у інтэрнэт-клуб каля гатэля Oriental. Там было вельмі шмат моладзі, вялікай папулярнасцю ў іх карыстаецца Facebook. Падчас вандроўкі мяне пару разоў нават прасілі дабавіць у сябры.


Назад у Харгейсу я выехаў на апошнім рэйсавым аўтобусе, які адпраўляецца ў палове пятага. Білет каштаваў 6 USD.




Аўтобус Бербера - Харгейса. У аўтобусе па суседству сядзелі маладыя людзі, яны мяне пачаставалі сокам з пячэннем. Дробязь, а прыемна.


З Самалілэнда я планаваў паехаць у Эфіопію. Раніцай на аўтавакзале я знайшоў маршрутку да Tog Wajaale, горад на эфіопскай мяжы. Так як машына была ўжо амаль запоўнена, мне прапанавалі толькі месца ў багажным адсеку за 5 USD. Я пагадзіўся, таму што маршруткі ходзяць не часта. Каля мяне сядзелі два студэнты, якія ехалі ў Адыс-Абебу, сумна з імі не было.





Маршрутка Харгейса - Tog Wajaale





У такой позе прыйшлося прасядзець усю дарогу





Кіроўца маршруткі - вельмі спагадлівы чалавек. Па дарозе ён стараўся дапамагчы другім аўтамабілістам. Па гэтай прычыне замест трох гадзін, мы ехалі цэлых чатыры гадзіны.


Пасля пераходу мяжы я аказаўся ў Агадэне. Гэта тэрыторыя на ўсходзе Эфіопіі, дзе жывуць пераважна самалійцы і з-за якой у 70-ыя гады адбылася вайна паміж Самалі і Эфіопіяй. Да 2008 года тут ішла партызанская вайна, але ў апошнія гады ў рэгіёне адносна спакойна. На дарозе, па якой я ехаў на аўтобусе ад мяжы да горада Jijiaga, размешчана многа блокпостаў. Аўтобус двойчы спынялі эфіопскія ваенныя і абшуквалі пасажыраў.
Tags: Сомалиленд
Subscribe

  • Пишут всяку фигню в телеграмех

    Типа банкоматы выдают тока сведеотпечатанные да ещё и 100 рублёвые банкноты. А старые сжигают сразу? А 100 Рублёвки все ещё те же самые. Запасы. И…

  • А сегодня, между прочим, 9 апреля

    И что, скажете вы? А ниче, смотрим на календурь белстата Ихде это все? Опять не будет? Не переправили еще цифирь как минздрав…

  • Кассиры кошмарят кондукторов...

    А кондукторы — пассажиров. И все из-за ржавых беларуских монеток. Они же делаются из самого дешевого железа и слегка покрыты цветметом. все это…

promo navimann may 18, 2013 09:21 21
Buy for 10 tokens
В данном посте будет алфавитный указатель. Ссылки будут нарабатываться. Австралия Австрия ходит евро Азербайджан Аландские острова (территория Финляндии с шведским населением) ходит евро и шведская крона в наличке Албания Алжир Ангола Андорра ходит евро (не страна еврозоны, используе…
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments